Знайсці
17.05.2021 / 16:25РусŁacБел

Візажыстцы Ксеніі Тырсікавай прысудзілі 15 сутак — нібыта за ўскладанне кветак на Камароўцы

15 мая ў Мінску затрымалі вядомую візажыстку і арт-менеджарку Ксенію Тырсікаву. Па папярэдняй інфармацыі, дзяўчыну забралі наўпрост з дома, пазней родныя пацвердзілі «Нашай Ніве» гэтую інфармацыю.

Ксенія Тырсікава. Фото з сацыяльных сетак

Да апошняга сваякам і сябрам было незразумела, за што затрымалі Ксенію. А ў панядзелак, 17 мая, стала вядома, што яе будуць судзіць адразу па двух артыкулах КаАП: першая частка артыкула 24.23 (Парушэнне парадку арганізацыі ці правядзення масавых мерапрыемстваў) і 24.3 (Непадпарадкаванне).

Падставай для затрымання стала акцыя жанчын у белым на Камароўцы 12 мая: нібыта Ксенія прыняла ў ёй удзел.

Ксенія свой удзел у акцыі з ускладаннем кветак на судзе адмаўляла.

Суд Савецкага раёна на чале з суддзёй Аленай Жуковіч павінен быў адбыцца ў 11.25, але зацягнуўся да вечара.

У выніку дзяўчыне прысудзілі 15 сутак арышту (10 па першым артыкуле і 5 па другім).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930