Знайсці
17.05.2021 / 15:38РусŁacБел

Аўтарытэтная французская фармацэўтычная кампанія заявіла пра стварэнне кавід-вакцыны «з вялікім патэнцыялам»

Французская фармацэўтычная кампанія Sanofi сумесна з брытанскім партнёрам GSK паведаміла аб паспяховым завяршэнні другога этапу тэставання сваёй вакцыны супраць COVID-19. Выпрабаванні паказалі высокі ўзровень выпрацоўкі антыцелаў пасля адной дозы прэпарата.

Пра гэта паведамляе прэс-служба французскай кампаніі, піша РБК-Украіна.

Адзначаецца, што прамежкавыя вынікі другой фазы паказалі ад 95% да 100% выпрацоўкі антыцелаў пасля другой ін'екцыі ва ўсіх узроставых групах (ад 18 да 95 гадоў).

«Пасля адной ін'екцыі ва ўдзельнікаў (даследавання) выяўляўся высокі ўзровень антыцелаў да SARS-CoV-2, што сведчыць аб вялікім патэнцыяле вакцыны», — гаворыцца ў паведамленні.

Адзначаецца, што ў другім этапе даследаванняў удзельнічалі 722 добраахвотнікі.

Чакаецца, што ў наступныя тыдні пачнецца асноўнае даследаванне ў рамках трэцяй фазы. На гэтым этапе да тэставання плануюць прыцягнуць 35 000 дарослых чалавек з шырокага кола краін. Мяркуецца выяўленне ўзроўню эфектыўнасці супраць класічнага варыянту каранавіруса з Уханя і паўднёва-афрыканскага штаму.

У выпадку паспяховых выпрабаванняў вакцына можа быць зацверджана ў чацвёртым квартале 2021 года.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930