Знайсці
17.05.2021 / 20:34РусŁacБел

Пераработак — прычына смерці соцень тысяч людзей штогод

Згодна з новымі данымі, 745 тысяч чалавек памерла ва ўсім свеце ў 2016 годзе ад хвароб сэрца і інсультаў, выкліканых пераработкамі. Такая інфармацыя з’явілася ў сумесным дакладзе СААЗ і Міжнароднай арганізацыі працы.

Фота pixabay.com.

Як сведчаць эксперты, праца ў памеры не менш за 55 гадзін на тыдзень у параўнанні са звычайнымі 35-40 гадзінамі павышае на 35% рызыку інсульту і на 17% — рызыку смерці ад хваробы сардэчна-сасудзістай сістэмы. Прыкладна тры чвэрці ад усіх людзей, памерлых праз пераработкі, склалі мужчыны сярэдняга веку ці старэйшыя за гэты ўзрост. Прычым часта звязаныя з пераработкамі смерці мелі месца праз вялікі час пасля такога графіку, часам нават праз дзесяцігоддзі, папярэджвае ВВС.

Згодна з дакладам, сумны трэнд больш за ўсё закрануў жыхароў Паўднёва-Усходняй Азіі і заходняй часткі Ціхаакіянскага рэгіёну. Пры гэтым эксперты лічаць, што пераработкі, хутчэй за ўсё, адказныя за траціну ўсіх звязаных з працай хвароб. Колькасць людзей, што працуюць у такім рэжыме, павялічваецца і складае зараз каля 9% сусветнага насельніцтва.

Магчыма, што праз пандэмію кавіду, якая выклікала пераход на аддаленую працу і эканамічны крызіс, сітуацыя магла яшчэ больш пагоршыцца. Па звестках СААЗ, калі краіна сыходзіць у лакдаўн, колькасць працоўных гадзін павялічваецца ў сярэднім на 10%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930