Знайсці
17.05.2021 / 15:29РусŁacБел

Пашынян патэлефанаваў Лукашэнку

Сёння адбылася тэлефонная размова в. а. прэм'ера Арменіі Нікола Пашыняна і Аляксандра Лукашэнкі.

Размова адбылася па ініцыятыве армянскага боку, піша БелТА.

Лукашэнка і Пашынян абмеркавалі сітуацыю, якая складваецца ўнутры Беларусі і Арменіі, абмяняліся думкамі аб актуальным парадку дня, выкліках і пагрозах.

Была таксама закранутая сітуацыя, якая склалася ў апошнія некалькі дзён на армяна-азербайджанскай мяжы.

***

12 мая Мінабароны Арменіі паведаміла, што азербайджанскія вайскоўцы на падставе «ўдакладнення межаў» паспрабавалі правесці пэўныя работы на адным з памежных участкаў». Пасля ўмяшання армянскіх вайскоўцаў гэтыя працы спыніліся.

Пашынян тады гэта ахарактарызаваў як замах на суверэнную тэрыторыю Арменіі. Паводле яго слоў, азербайджанскія вайскоўцы перайшлі армянскую мяжу ў раёне возера Сеўліч і прайшлі ўглыб краіны на 3,5 км. У пятніцу Пашынян папрасіў ваеннай дапамогі ў Расіі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930