Знайсці
17.05.2021 / 15:50

Навукоўцы: Акулы выкарыстоўваюць магнітнае поле Зямлі для ўласнай навігацыі

Фларыдскія даследчыкі высветлілі, што акулы маюць уласную ўнутраную навігацыйную сістэму. Гэта сістэма працуе падобна да GPS і дазваляе драпежнікам карыстацца магнітным полем Зямлі, каб з дакладнасцю перамяшчацца на вялікія дыстанцыі.

Павялічыць

Фота flickr.com.

Эксперымент, што дазволіў зрабіць такія высновы, правялі навукоўцы з Універсітэта штата Фларыда. Падчас яго дваццаці молат-рыбам, прадстаўніцам сямейства молатагаловых акул, былі створаныя магнітныя ўмовы, якія імітавалі ўмовы ў геаграфічных пунктах за сотні кіламетраў ад Фларыды, піша Guardian.

Калі акулам праз магнітныя сігналы паказвалі, што яны знаходзяцца на адлегласці ў 600 кіламетраў на поўдзень ад Фларыды, рыбы пачыналі плыць на поўнач, нібыта спрабуючы вярнуцца дахаты. Таму можна зрабіць выснову, што акулы могуць адчуваць розніцу паміж рознымі геаграфічнымі лакацыямі, і, хутчэй за ўсё, ім дапамагае ў гэтым інфармацыя, атрыманая праз узаемадзеянне з магнітным полем Зямлі.

Фларыдскія даследчыкі лічаць, што ўнутраная навігацыйная сістэма молат-рыб, хутчэй за ўсё, існуе і ў іншых акул. Бо было б дзіўна, калі б толькі адзін від акул з тых, што падарожнічаюць на вялікія дыстанцыі, меў бы ўспрымальнасць да магнітнага поля.

Яшчэ ў 2005 годзе былі зафіксаваныя незвычайныя перамяшчэнні асобіны вялікай белай акулы. Драпежніца праплыла ад Паўднёвай Афрыкі да Аўстраліі і назад, рухаючыся амаль па прамой лініі. Ужо тады навукоўцы пачалі схіляцца да таго, што акулы, як і марскія птушкі, амары і чарапахі, здольныя ўспрымаць магнітнае поле і кіравацца атрыманай праз яго інфармацыяй, каб не заблукаць падчас падарожжаў. Аднак раней гэтую тэорыю амаль не даследавалі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30