Знайсці
17.05.2021 / 14:06

Па працягласці жыцця Беларусь адстала ад усіх краін Еўрасаюза

На выхадзе з СССР Беларусь па працягласці жыцця значна апярэджвала Эстонію, Румынію і Латвію і была на адным узроўні з Польшчай, Літвой і Балгарыяй. Цяпер яна адстае ад усіх іх.

Павялічыць

Пасля развалу СССР і савецкага блока Польшча, краіны Балтыі і Усходняй Еўропы ўзялі курс на інтэграцыю ў Еўрапейскі саюз, тады як Беларусь — на Расію.

Прайшло 30 гадоў, і вынікі выбару палітычнага і эканамічнага курсу можна ацаніць не толькі па эканамічных паказчыках, памеры заробкаў, але і па ўплыве на такі кансерватыўны індыкатар, як працягласць жыцця.

Як і ў 1989—1991 гадах, па працягласці жыцця Беларусь апярэджвае Расію, Украіну і Малдову, а вось ад краін Еўрапейскага саюза мы істотна адсталі.

На выхадзе з СССР Беларусь па працягласці жыцця значна, на 1-2 гады, апярэджвала Эстонію, Румынію і Латвію і была на адным узроўні з Польшчай, Літвой і Балгарыяй. Цяпер яна адстае ад усіх іх, прычым ад Польшчы і Эстоніі — на 3-5 гадоў.

У 1989 годзе, калі пачаўся распад савецкай сістэмы, у Беларусі сярэдняя працягласць жыцця складала 71,5 года, у Расіі — 69,2 года, у Польшчы — 71 год, у Літве — 71,4 года, у Латвіі — 70,2 года, у Эстоніі — 70 гадоў, у Румыніі — 69,5 года.

У 2019 годзе, паводле звестак Сусветнага банку, працягласць жыцця ў Беларусі склала 74,2 года, у Расіі — 73,1 года, у Польшчы — 77,9 года, у Літве — 76,1 года, у Латвіі — 75,2 года, у Эстоніі — 78,5 года, у Румыніі — 75,5 года.

1989 1991 2019
Беларусь 71,5 70,4 74,2
Расія 69,2 68,5 73,1
Польшча 71 70,6 77,9
Літва 71,4 70,1 76,1
Латвія 70,2 69 75,2
Эстонія 70 69,4 78,5
Румынія 69,5 69,8 75,5
Балгарыя 71,7 71,6 74,9

Момант адрыву нашых суседзяў ад нас выразна бачны на супастаўленні графікаў. Ëн здарыўся ў другой палове 1990-х і пачатку 2000-х. Асабліва ўражвае поспех Эстоніі.

Павялічыць

Працягласць жыцця ў заходнееўрапейскіх краінах ЕС усё яшчэ большая, чым на ўсходзе Еўропы, але гэта розніца скарачаецца.

У 1989 годзе сярэдняя працягласць жыцця ў Партугаліі, найбяднейшай дзяржаве ЕС, складала 74,3 года, цяпер — 80,7 года. У Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі і на Мальце яна складае сёння 83 гады, у Нямеччыне — 82 гады. 

Усе гэтыя звесткі ўзятыя са статыстыкі Сусветнага банка.

Працягласць жыцця залежыць як ад узроўню даходаў, так і ад звычак людзей, а таксама ад якасці аховы здароўя. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30