Знайсці
17.05.2021 / 13:42РусŁacБел

Змена працы і знешнасці. Лукашэнка падпісаў папраўкі ў закон аб дзяржабароне суддзяў і іншых службовых асоб

Чыноўнікі, сілавікі, суддзі, а таксама іншыя асобы — ад журналістаў да членаў выбарчых камісій, у дачыненні да якіх у МУС паступіць зварот ад кіраўніка дзяржоргана аб пагрозе замаху на іх жыццё, здароўе або маёмасць, змогуць трапіць пад абарону ўладаў. Такія змены ўнесеныя ў закон «Аб дзяржаўнай абароне суддзяў, службовых асоб праваахоўных і кантралюючых (наглядных) органаў, супрацоўнікаў органа дзяржаўнай аховы», піша Tut.by са спасылкай на БелТА.

«Абараняная асоба», а таксама яе блізкія могуць разлічваць на шырокі спектр спосабаў абароны — ад пераводу на іншую службу або працу да змены знешнасці, калі гарантаваць яго бяспеку іншымі мерамі нельга. Для гэтага трэба напісаць заяву або проста даць згоду.

Падставай для прымянення мер бяспекі можа стаць заява таго, хто просіць аб абароне, зварот старшыні суда або кіраўніка дзяржоргана, у якім працуе або служыць абараняная асоба, аператыўныя звесткі пра пагрозу яго жыццю або здароўю.

Абноўлены закон таксама істотна пашырае спіс асоб, на якія распаўсюджваецца дзяржаўная абарона. Напрыклад, у пераліку тых, хто падпадае пад абарону, з'явіўся пункт «і іншых асоб». Да ліку «іншых асоб» будуць адносіцца грамадзяне Беларусі, замежныя грамадзяне або асобы без грамадзянства, у дачыненні да якіх у МУС паступіць зварот аб наяўнасці замаху на іх жыццё, здароўе або маёмасць.

Закон уступіць у сілу праз месяц пасля яго афіцыйнага апублікавання.

Новы закон: міліцыя не нясе адказнасці за шкоду ад выкарыстання зброі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930