Знайсці
17.05.2021 / 12:45

Жыхар Чачэрска выказаўся пра Лукашэнку на прыёме ў псіхіятра, скончылася крымінальнай справай

На Юрыя Кавалёва, які жыве ў Чачэрску (Гомельская вобласць) завялі крымінальную справу па артыкуле 368 КК («абраза прэзідэнта»), піша Радыё Свабода.

Павялічыць

Юрый Кавалёў з унучкай.

«На мяне крымінальную справу распачалі за тое, што сказаў праўду. Быў на прыёме ў доктара-псіхіятра, праходзіў камісію на права кіравання аўтамабілем. Ну і выказаўся…. А доктарка паведаміла ў міліцыю тое, што я сказаў», — распавёў Свабодзе Юрый Кавалёў.

Ён у 2020—2021 годзе шмат разоў трапляў на «суткі» за «несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы».

«Дзе я толькі не сядзеў: і ў Брагіне, і ў Гомелі, і ў Чачэрску, і ў Буда-Кашалёве. Цяпер яшчэ і праводзілі са мной судова-медыцынскую экспертызу», — дадаў жыхар Чачэрска.

Падчас мінулай кампаніі Кавалёў агітаваў за Святлану Ціханоўскую. Ягоны сын Арцём з'ехаў ад пераследу. Нявестка Кавалёва Кацярына засталася з двума малымі дзецьмі, якім 4 месяцы і 4 гады.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30