Знайсці
17.05.2021 / 12:26РусŁacБел

У Беларусі з’явіўся свой штам COVID-19

Пра гэта загадчык лабараторыяй біябяспекі патагенных мікраарганізмаў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Анатоль Красько распавёў у інтэрв'ю sb.by.

— Ёсць злёгку відазменены варыянт мясцовага паходжання, які адаптуецца да нашай папуляцыі, — расказаў ён.

Беларускі варыянт менш агрэсіўны ў параўнанні з індыйскім, аднак вучоныя не выключаюць, што ў папуляцыі таксама можа ўзнікнуць эфектыўны вірус, які ўхіляецца ад імуннага адказу.

Цяпер у Беларусі цыркулюе брытанскі варыянт і тыя штамы, што былі завезены раней. Індыйскі штам пакуль не выявілі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930