Знайсці
17.05.2021 / 11:49РусŁacБел

Суд над студэнтамі: віну прызнаў толькі адзін

Сёння фігурантам скончылі чытаць абвінавачанні, пачалі апытваць сведак.

У Мінску працягваецца суд над фігурантамі так званай «справы студэнтаў». Па ёй праходзіць дванаццаць чалавек, якія знаходзяцца ў СІЗА ўжо больш за шэсць месяцаў, нагадвае «Новы час».

Справу разглядае суддзя суда Савецкага раёна Марына Фёдарава. Усіх палітзняволеных вінавацяць па ч. 2 арт. 17 («злачынства, здзейсненая групай асоб па папярэдняй змове») і ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса («актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак»), ім пагражае да трох гадоў пазбаўлення волі.

Сёння, як і раней, туды пусцілі толькі па два родзічы кожнага з затрыманых. 

Сёння фігурантам скончылі чытаць абвінавачанні. Потым у падсудных спыталі, ці прызнае хтосьці з іх віну.

Выкладчыца Вольга Філатчанкава, студэнткі Кася Будзько, Яна Арабейка і Ксенія Сырамалот сказалі, што не разумеюць, у чым канкрэтна абвінавачваюцца і адмаўляюцца прызнаваць віну. Астатнія фігуранты проста сказалі, што віну не прызнаюць.

З усіх абвінавачаных віну па ч.1 арт. 342 прызнаў толькі студэнт МДЛУ Глеб Фіцнер.

Пасля гэтага ў судзе пачалося апытанне сведак.

Хто гэтыя 12 чалавек, якія праходзяць па справе?

  1. Ксенія Сырамалот, стабальніца, студэнтка факультэта філасофіі і сацыяльных навук БДУ;
  2. Марыя Каленік, студэнтка факультэта экспазіцыйнага дызайну Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў;
  3. Настасся Булыбенка, адлічаная студэнтка машынабудаўнічага факультэта БНТУ;
  4. Вікторыя Гранкоўская, адлічаная студэнтка архітэктурнага факультэта БНТУ;
  5. Ілля Трахтэнберг, другакурснік механіка-матэматычнага факультэта БДУ, удзельнік «Што? Дзе? Калі?»;
  6. Глеб Фіцнер, чацверакурснік факультэта міжкультурных камунікацый МДЛУ;
  7. Ягор Канецкі, пяцікурснік біялагічнага факультэта БДУ, актывіст Вольнага прафсаюза;
  8. Кася Будзько, студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ, прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў;
  9. Яна Арабейка, студэнтка факультэта эстэтычнай адукацыі БДПУ, прыхільніца Задзіночання беларускіх студэнтаў;
  10. Таццяна Якельчык, студэнтка механіка-матэматычнага факультэта БДУ;
  11. Алана Гебрамарыям, уваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады, актывістка Моладзевага блоку;
  12. Вольга Філатчанкава, выкладчыца БДУІРа.

Чытайце таксама:

Масавыя затрыманні каля суда па «Справе студэнтаў»

«Дачцэ прад’яўлялі даты акцый, калі яна ўжо была на сутках». Што адбывалася на судзе па справе студэнтаў?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера