Знайсці
17.05.2021 / 11:26РусŁacБел

Лета не спяшаецца, Сіноптыкі расказалі, якім будзе надвор'е на гэтым тыдні

На гэтым тыдні беларусаў чакаюць дажджы, навальніцы і часам моцны парывісты вецер. 

Фота Надзеі Бужан

Пра гэта Tut.by паведамілі ў Белгідрамеце.

У аўторак на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы, уначы і раніцай моцныя дажджы, у асобных раёнах — навальніцы. Ноччу і раніцай месцамі туман.

Ноччу +10..+16°С, максімальная днём +15..+21°С, па ўсходзе да +23°С. У Мінску да +18°С.

У сераду, 19 мая, таксама дажджы, месцамі навальніцы. Вецер паўночна-заходні ўмераны, днём парывісты. Ноччу +8..+14°С, максімальная днём +12..+19°С, па ўсходзе месцамі да +22°С. У Мінску да +16°С.

У чацвер і пятніцу таксама дажджы, месцамі навальніцы. Максімальная днём +10..+18°С.

Дажджы чакаюцца і на выходных. Днём ад +13..+21°С. У Мінску да +18°С.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031