Знайсці
17.05.2021 / 07:52РусŁacБел

Конкурс прыгажосці «Міс Сусвет» выйграла праграмістка з Мексікі

Андрэа Меса падтрымлівае турызм у штаце Чыўаўа, а таксама выступае супраць гвалту па гендэрнай прыкмеце.

Прадстаўніца Мексікі Андрэа Меса стала пераможцай конкурсу прыгажосці «Міс Сусвет», які прайшоў у нядзелю ў штаце Фларыда (ЗША), піша ТАСС.

Брыльянтавую карону 26-гадовай пераможцы з горада Чыўаўа ўручала «Міс Сусвет» 2019 года, прадстаўніца ПАР Зазібіні Тунцы. Трэцяе месца заняла прадстаўніца Перу Янік Масета, другой стала бразільянка Жулія Гама.

Меса працуе праграмістам, падтрымлівае турызм у штаце Чыўаўа, а таксама выступае супраць гвалту па гендэрнай прыкмеце.

У фінальную частку цырымоніі пасля конкурсу купальнікаў выйшлі 10 канкурсантак, пасля пытанняў ад журы колькасць прэтэндэнтак скарацілася да пяці. У выніку за перамогу змагаліся прадстаўніцы пяці краін — Перу, Дамініканскай Рэспублікі, Бразіліі, Індыі і Мексікі, дзе ў іх была апошняя магчымасць заваяваць зычлівасць журы з дапамогай прамовы на прапанаваную тэму. Меса выказалася наконт стандартаў прыгажосці і іх змены з цягам часу.

69-я цырымонія конкурсу прайшла ў гатэлі і казіно Seminole Hard Rock ў горадзе Галівуд, будынак якога выкананы ў форме гітары. Фіналістак і пераможцу адабрала цалкам жаночае журы, у яго склад увайшлі ў тым ліку пераможцы «Міс Сусвет» 1997 і 2006 года — амерыканка Брук Лі і пуэртарыканка Зулейка Рывера.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера