Знайсці
17.05.2021 / 07:39РусŁacБел

Авіяцыя Ізраіля нанесла ўдары па дамах камандзіраў ХАМАС

Паводле заявы вайскоўцаў, некаторыя дамы выкарыстоўваліся для захоўвання зброі.

Баявая авіяцыя ізраільскай арміі ў ноч з нядзелі на панядзелак нанесла ўдары па дзевяці дамах, якія належаць высокапастаўленым камандзірам руху ХАМАС, паведамляюць інфармагенцтвы.

Адзначаецца, што, у прыватнасці, былі атакаваныя дамы камандзіра батальёна Бейт-Ханун, камандзіра роты Бейт-Ханун, камандзіра роты Газы і камандзіра роты, якая ўваходзіць у склад батальёна Аль-Шаці.

Паводле заявы вайскоўцаў, некаторыя дамы выкарыстоўваліся для захоўвання зброі.

Ад 10 мая паміж палесцінскімі радыкальнымі групоўкамі ў сектары Газа і ізраільскай арміяй працягваюцца абмены ракетнымі ўдарамі. Яны пачаліся ўслед за беспарадкамі ў мячэці Аль-Акса ва Усходнім Іерусаліме, якія ўспыхнулі з-за рашэння Ізраільскага суда аб канфіскацыі дамоў у квартале Шэйх-Джарах у арабскіх сем'яў. Паводле апошніх звестак, з ізраільскага боку загінулі не менш за 10 чалавек, з палесцінскага — больш за 210.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930