Знайсці
24.06.2009 / 11:532РусŁacБел

Твітэр‑рэвалюцыі

Высокія тэхналогіі і сацыяльныя сеткі ўсё болей пранікаюць у жыццё людзей і адыгрываюць у ім вызначальныя ролі. Цяпер у іх гонар называюць цэлыя рэвалюцыі.

Высокія тэхналогіі і сацыяльныя сеткі ўсё болей пранікаюць у жыццё людзей і адыгрываюць у ім вызначальныя ролі. Цяпер у іх гонар называюць цэлыя рэвалюцыі.

Высокія тэхналогіі і сацыяльныя сеткі ўсё болей пранікаюць у жыццё людзей і адыгрываюць у ім вызначальныя ролі. Цяпер у іх гонар называюць цэлыя рэвалюцыі. Апошнія падзеі ў Іране і Малдове прынята называць «твітэр‑рэвалюцыямі». Twitter — гэта сістэма міні‑блогаў (інтэрнэт‑дзённікаў), якая з’явілася ў ліпені 2006‑га, то бок праз некалькі месяцаў пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі.

Сама назва «твітэр» ідзе ад анлійскага «шчабятаць», «ціўкаць». Гэта бясплатная сацыяльная сетка, кшталту ЖЖ. Галоўнае адрозненне твітэру ў тым, што гэтая сістэма дазваляе пакінуць толькі кароткае тэкставае паведамленне да 140 знакаў, як у смс‑цы. Запосціць фотку ці напісаць разгорнуты каментар твітэр не дазваляе.

Гэтая сацыяльная сетка стваралася амерыканцам Джонам Дорсі з адзінай мэтай — даведацца, што у дадзены момант робяць ягоныя сябры. Сістэма набыла вялікую папулярнасць у свеце і робіцца ўсё больш папулярнай і ў Беларусі.

Паведамленні ў твітэры адразу з’яўляюцца ў дзённіку і імгненна прыходзяць чалавеку, падпісанаму на іх атрыманне.
Прычым дастаўка можа адбывацца як праз сайт твітэру, так і праз смс, рсс‑стужкі, электронную пошту.

Упершыню грамадскае значэнне твітэру было нададзенае ў красавіку летась, калі амерыканскі студэнт Джэймс Бак быў затрыманы ў Егіпце падчас фатаграфавання антыўрадавых выступаў. Па дарозе ў пастарунак праз тэлефон хлопец паспеў напісаць у дзённік адно слова: «Арыштаваны». Яно прыйшло да сяброў, якія надалі справе міжнародны розгалас. У выніку Бак праз суткі быў вызвалены.

Вялікую ролю твітэр адыграў падчас нядаўніх падзеяў у Малдове. Арганізатары вулічных акцый у Кішынёве выкарыстоўвалі твітэр для хуткага інфармавання сяброў пра падзеі на вуліцах.

Для хутчэйшага знаходжання ў інтэрнэце такіх пастоў яны прыдумалі адмысловы тэг (ключавое слова) #pman — гэта скарачэнне ад Piata Marii Adunari Nationale, румынская назва галоўнай плошчы Кішынёва. Паведамленні пад гэтым тэгам былі самымі папулярнымі і абмяркоўванымі.

Таксама пратэстоўцы актыўна выкарыстоўвалі сайт imarin.net для выкладвання відэа і Facebook — для фота. Улады хутка зразумелі, якімі метадамі карыстаюцца іх праціўнікі, і пастараліся лакалізаваць працу мабільных аператараў у раёнах пратэстаў, а таксама абмежаваць доступ да інтэрнэту.

Фэйсбук і твітэр выкарыстоўвалі ў выбарчай кампаніі і паплечнікі іранскага апазіцыйнага палітыка Хасэйна Мусаві.

Доступ да гэтых сайтаў быў заблакаваны яшчэ да выбараў, але праз пару дзён разблакаваны. У другі раз абмежавалі доступ да твітэру іранцам пасля прэзідэнцкіх выбараў.

Тым не менш, паведамленні пад тэгам #Iran elections працягвалі з’яўляцца ў інтэрнэце, праз проксі‑серверы абыходзячы глушылкі. Пасля забароны замежным журналістам перадаваць з месца падзеяў, твітэры сталі ледзьве не галоўнай крыніцай інфармацыі. З іх дапамогай апазіцыянеры дамаўляліся і пра наступныя акцыі пратэсту.

Дайшло да таго, што ў адзін з гарачых дзён у Тэгеране Дзярждэпартамент ЗША быў вымушаны прасіць кіраўніцтва Твітэру адмяніць прафілактычныя працы, праз якія сайт не адчыняўся.

Твітэр гэтак моцна пашыраны менавіта ў небагатых краінах, бо гэта эканомна і нядорага. Зрабіць запіс можна са звычайнага мабільніка. У Беларусі мабільны інтэрнэт таксама ўжо даступны.

Зміцер Панкавец

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930