Знайсці
16.05.2021 / 21:38РусŁacБел

З дапамогай складанай аперацыі ветэрынары выратавалі тыгру вока

Хутчэй за ўсё, гэта была першая ў свеце такая аперацыя на вялікіх прадстаўніках сямейства каціных.

Брытанскія ветэрынары правялі ўнікальную аперацыю на 17-гадовай суматранскай тыгрыцы з парку дзікіх жывёл каля англійскай вёскі Шэпрэт. Падчас яе атрымалася выратаваць вока Ратны — так завуць жывёлу.

Раней, калі Ратна толькі апынулася ў парку, на яе левым воку правялі аперацыю па выдаленні катаракты. Цяпер у гэтым жа воку жывёлы ветэрынары знайшлі язву рагавіцы, піша ВВС.

Пры гэтай хваробе таксама трэба рабіць аперацыю, і хатнія кошкі і сабакі праходзяць яе без праблем. Але ў выпадку з Ратнай спатрэбілася выкарыстаць нашмат больш анестэзіі. Тым не менш, усё прайшло добра.

Хірург Дэвід Уільямс з ветэрынарнай клінікі пры Кембрыджскім універсітэце, які ўдзельнічаў у правядзенні аперацыі, лічыць, што Ратна магла пашкодзіць вока бамбукавай палкай. Хутчэй за ўсё, пасля катаракты яе зрок у левым воку і так не быў добрым, а зараз ён яшчэ больш пагоршыўся. Але аперацыя, якую наўрад ці праводзілі раней жывёлам гэтага віду, як мінімум пазбавіла жывёлу ад болю.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930