Знайсці
16.05.2021 / 20:01РусŁacБел

Чаму шмат маленькіх дзяцей паміраюць ад кавіду ў Бразіліі?

У Бразіліі для немаўлят і маленькіх дзяцей каранавірус часта становіцца смяротным.

Па звестках Міністэрства аховы здароўя Бразіліі, з пачатку пандэміі ў краіне памерлі 832 дзіцяці ва ўзросце да 5 гадоў. Для параўнання: у ЗША, дзе насельніцтва значна большае і колькасць памерлых ад кавіду вышэйшая, памерлі 139 дзяцей за той жа час.

Больш за тое, афіцыйная колькасць дзіцячых смерцяў, верагодна, значна заніжаная, бо праз адсутнасць дастатковай колькасці тэстаў многія выпадкі не фіксуюцца, піша The New York Times.

Такой колькасці памерлых дзяцей ад кавіду не назіраецца больш нідзе ў свеце.

Гэтыя лічбы здзіўляюць экспертаў з усяго свету. Няма ніякіх звестак, якія б пацвердзілі, што той ці іншы варыянт каранавіруса больш смяротны для дзяцей. Але ёсць меркаванне, што штам, які цыркулюе ў Бразіліі, выклікае большую смяротнасць сярод цяжарных жанчын. У экспертаў ёсць доказы, што варыянт P.1 часта працякае больш сур’ёзна, калі жанчына цяжарная. Даследчыкі зафіксавалі выпадкі, калі гэты штам быў смяротным і для жанчыны, і для немаўляці.

На думку экспертаў, вызначальным фактарам смяротнасці сярод дзяцей з’яўляецца адсутнасць своечасовага доступу да медыцынскай дапамогі. У ЗША і Еўропе лячэнне на ранніх этапах прыводзіць да хуткага выздараўлення інфікаваных дзяцей. У Бразіліі, у сваю чаргу, перагружаныя дактары часта спазняюцца з пацвярджэннем інфекцыі ў дзяцей.

Часта дзецям проста не робяць тэсты, а дапамогу яны атрымліваюць, калі ўжо іх шпіталізуюць у дрэнным стане.

Да пачатку пандэміі мільёны бразільцаў, якія жылі ў бедных раёнах, мелі абмежаваны доступ да базавага медыцынскага абслугоўвання. А за апошнія месяцы сістэма аховы здароўя ў краіне стала яшчэ больш перагружанай праз вялікую захворвальнасць.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930