Знайсці
15.05.2021 / 22:54РусŁacБел

Генпракурор абвінаваціў сумежныя дзяржавы ў спробе ўкараніць у Беларусь «карычневую чуму»

Генпракурор Беларусі Андрэй Швед пракаментаваў прыняцце закона «Аб недапушчэнні гераізацыі нацызму». На яго думку, гэта вельмі своечасовы закон, паколькі «кіраўнікі шэрагу дзяржаў, эліта так званая, успрымаюць ідэю нацызму як складовую частку сваёй дзяржаўнай ідэалогіі». Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю тэлеканалу «Беларусь-1», піша Tut.by.

prokuratura.gov.by

Андрэй Швед заявіў, што з пункту гледжання закона і заканадаўства нацызм разглядаўся адной з крайніх формаў экстрэмізму.

— Падзеі мінулага года з усёй відавочнасцю нам прадэманстравалі, што з-за мяжы, у першую чаргу з сумежных дзяржаў, прымаюцца актыўныя спробы ўкараніць гэтую «карычневую чуму», заразу, якая называецца нацызм, — лічыць генпракурор.

Ён упэўнены, што нацызм сам па сабе гэта добрая глеба, каб «радыкалізаваць любыя дзеянні, накіраваныя на звяржэнне законнай улады, звяржэнне суверэннай дзяржавы».

— Па сутнасці справы, гэта тэхналогіі, якія выкарыстоўваюцца ў каляровых рэвалюцыях. Аўтары плана па спробе звяржэння канстытуцыйнага ладу ў Рэспубліцы Беларусь як раз выкарыстоўвалі гэтыя элементы, якія ўласцівыя і характарызуюць нацызм як крайнюю праяву экстрэмізму, — адзначыў ён.

Швед заявіў, што гэтыя ідэі зыходзяць з тых дзяржаў, «дзе нацызм, па сутнасці справы, стаў часткай дзяржаўнай ідэалогіі».

— Паглядзіце, што адбываецца — маршы эсэсаўцаў, ўшчамленне правоў грамадзян па моўнай прыкмеце, імёнамі паліцаяў, якія палілі Хатынь, называюцца вуліцы, і іншыя дзеянні, якія кажуць аб тым, што кіраўнікі шэрагу дзяржаў, так званая эліта, успрымаюць ідэю нацызму як складовую частку сваёй ідэалогіі, — адзначыў генпракурор.

Нагадаем, 14 мая Аляксандр Лукашэнка падпісаў законы аб недапушчэнні рэабілітацыі нацызму і супрацьдзеянні экстрэмізму. 15 мая яны былі апублікаваныя на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале. Частка артыкулаў законаў уступае ў сілу пасля афіцыйнага апублікавання, частка — праз месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930