Знайсці
15.05.2021 / 20:12РусŁacБел

23-гадоваму жыхару Гомеля далі 1,5 года хатняй хіміі за тое, што ўзняў бел-чырвона-белы сцяг на флагштоку

У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 15 мая быў вынесены прысуд па крымінальнай справе аб «спусканні» дзяржаўнага сцяга і замене яго на БЧБ-сцяг. Гэта ч. 2 артыкула 339 КК (Хуліганства). На лаве падсудных — 23-гадовы інжынер Кірыл Брыг, піша spring96.org.

«Моцныя навіны»

Справу разглядаў суддзя Віктар Казачок. Дзяржабвінаваўца — пракурор Жураўлёва.

Нагадаем, 16 жніўня на цэнтральнай плошчы Леніна нехта спусціў з флагштоку дзяржаўны сцяг і падняў бел-чырвона-белы сцяг. Літаральна праз дзень следчыя ўстанавілі яго асобу. Гэта быў прадпрымальнік Георгій Васіленка.

26 лістапада мінулага года суддзя Сяргей Салоўскі асудзіў прадпрымальніка Васіленку да двух гадоў абмежавання волі з накіраваннем ва ўстанову адкрытага тыпу — «хімія». І толькі значна пазней, верагодна дзякуючы аналізу відэазапісаў з камер назірання, стала вядома, што ён дзейнічаў не адзін.

А затым, пасля доўгага вывучэння запісаў, міліцыя адшукала яшчэ аднаго чалавека, які ўздымаў сцяг на флагштоку ў Гомелі на Плошчы Леніна. Гэта быў Кірыл Брыг.

Падчас судовых спрэчак ён прызнаў віну.

Сёння быў вынесены прысуд: паўтары гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу (хатняя «хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930