Знайсці
15.05.2021 / 11:59РусŁacБел

Прэс-сакратар МЗС пра сітуацыю ў Ізраілі: Не лічу, што варта павучаць каго-небудзь

Так Анатоль Глаз адказаў на просьбу пракаментаваць палесцінска-ізраільскі канфлікт, што зноў успыхнуў на гэтым тыдні.

«Не лічу, што мы маем права ў дадзенай сітуацыі павучаць каго-небудзь. Але разам з тым мы не можам не ўлічваць негатыўныя наступствы нарастання напружанасці ў не чужым для нас рэгіёне, нас не могуць не хваляваць чалавечыя трагедыі», — цытуе словы Глаза сайт МЗС.

«Беларусь заўсёды паслядоўна выступае за прымат міжнароднага права ў міждзяржаўных адносінах. Лічым натуральным права любога суб'екта на абарону. Глыбока перакананыя, што як ізраільцяне, так і палесцінцы маюць асноватворнае права жыць у міры і бяспецы. Аднак яго рэалізацыя, гэтак жа як і адстойванне сваіх інтарэсаў павінны ажыццяўляцца ў рамках міжнародна-прававога поля», — сказаў Глаз.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930