Знайсці
15.05.2021 / 10:14РусŁacБел

Пад Смаленскам сутыкнуліся фура і мікрааўтобус — пацярпелі 13 беларусаў

Пасажырскі мікрааўтобус, які перавозіў грамадзян Беларусі, сутыкнуўся з грузавіком на трасе М-1 у Сафонаўскім раёне Смаленскай вобласці. У выніку шпіталізавалі 13 чалавек, адзін з іх — у вельмі цяжкім стане.

ТАСС

«Сёння раніцай у Сафонаўскім раёне на 298 км [трасы] М-1 «Беларусь» адбылося дарожна-транспартнае здарэнне з удзелам пасажырскага мікрааўтобуса, у якім знаходзіліся 20 чалавек. Па папярэдніх звестках, у выніку ДТЗ пацярпелі і шпіталізаваныя 13 чалавек. Усе яны грамадзяне Рэспублікі Беларусь», — піша ТАСС.

Як удакладняецца, стан дзесяці пацярпелых ацэньваецца як сярэдняй цяжкасці, двое — у цяжкім стане, адзін — у вельмі цяжкім.

Tut.by дадае, што фура была з рэгістрацыйнымі знакамі Гродзенскай вобласці, а мікрааўтобус — з мінскай рэгістрацыяй.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера