Знайсці
15.05.2021 / 09:23РусŁacБел

Вольга Севярынец: «На судзе Павел маўчыць. Што хацеў, сказаў у сваіх кнігах»

Вольга Севярынец падзялілася ў сваім фэйсбуку ўражаннямі ад суда над мужам. Паўла Севярынца разам з актывістамі «Еўрапейскай Беларусі» і блогерам Дзмітрыем Казловым пачалі судзіць 12 мая ў Магілёве. Працэс закрыты, і ў залу не пускаюць нават родных.

«Суд над Паўлам працягваецца, працэсы ідуць кожны дзень і ідуць ў даволі хуткім тэмпе, а гэта значыць, што праз пару тыдняў мы можам даведацца прысуд, — піша Вольга. —

На працэсе Павел маўчыць. Я ўпэўнена, ён не гаворыць ні-чо-га і не адказвае на пытанні. Ён падкрэсліваў гэты момант некалькі разоў у лістах, ён рабіў так і ў 2010 годзе. Кажа, што ўсё, што хацеў, ён сказаў у сваіх кнігах. Гэта вельмі важна для яго…».

Вольга дадала, што Паўла паставілі на ўлік як экстрэміста.

«Патрэбна гэта толькі для таго, каб ламаць чалавека ў турме. У выніку нам ад Пашы перасталі прыходзіць лісты, увогуле. У яго камеры правялі такі шмон, што з матрасам выставілі за дзверы не толькі яго, як «экстрэміста», але і ўсіх астатніх сукамернікаў, намякаючы, што церпяць яны вось з-за гэтага аднаго».

«Але заўсёды ёсць і добрыя навіны. Вось учора я была ў Магілёве і перадала яму пернікі з любімай цытатай. Спадзяюся, што спадабаюцца», — дадала яна.

Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930