Знайсці
15.05.2021 / 08:22РусŁacБел

Кітай упершыню паспяхова пасадзіў касмічны апарат на Марс

Кітайскі касмічны апарат «Цяньвэнь-1» сеў на паверхню Марса, паведамляе Xinhua са спасылкай на нацыянальнае касмічнае ўпраўленне.

«Цяньвэнь-1» — гэта арбітальны апарат, пасадачны модуль і марсаход. Ён быў запушчаны з правінцыі Хайнань 23 ліпеня 2020 года.

Касмічны апарат выйшаў на арбіту Марса ў лютым пасля амаль сямі месяцаў падарожжа ў космасе і правёў больш за два месяцы, даследуючы патэнцыйныя месцы пасадкі, перадае агенцтва.

Апарат пачаў зніжацца раніцай у суботу і каля 04:00 капсула, у якую ўваходзяць пасадачны модуль і марсаход, аддзялілася ад апарата. Яна ўвайшла ў атмасферу Марса на вышыні 125 км, перадае Xinhua.

Пасадка была надзвычай складаная з-за адсутнасці наземнага кантролю, карабель праводзіў яе аўтаномна, растлумачыў супрацоўнік Цэнтра вывучэння Месяца і касмічных праграм Нацыянальнага касмічнага кіравання Гэнь Ян.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930