Знайсці
14.05.2021 / 21:27РусŁacБел

Запазычанасць ТБМ вырасла да 20 тысяч рублёў. Арганізацыя просіць аб дапамозе

Таварыства беларускай мовы імя Скарыны можа страціць сядзібу ў цэнтры Менска, якую займае ад 1989 года. Прычына — вялікая запазычанасць перад арэндадаўцам. Аплаціць доўг самастойна арганізацыя не можа, як паведамляе «Радыё Свабода».

Фота Надзеі Бужан

Як патлумачыла Свабодзе старшыня таварыства, экс-дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім, пандэмія каранавірусу фактычна згарнула большую частку асьветніцкіх праектаў арганізацыі. Аднак палёгкі ад дзяржавы за аплату арэнды, нягледзячы на абяцаньні ўраду, так і не дачакаліся.

У выніку за мінулы год асноўны доўг перад арэндадаўцам (УП «Менскія гарадзкія інтэрнаты») дасягнуў 15 тысяч рублёў. Яшчэ 5 тысяч прырасло за кошт пені.

Спробы ТБМ знайсьці дадатковае фінансаваньне аказаліся бясплённымі — палітыка дзяржавы да роднай мовы палохае патэнцыйных спонсараў, кажа старшыня таварыства.

Паводле Алены Анісім, 14 траўня сядзібу спрабавалі адключыць ад электрычнасьці, аднак пасьля размоваў зь непасрэднымі выканаўцамі ўдалося атрымаць адтэрміноўку. Ці надоўга, старшыня ня ведае.

«Відаць, дайшла чарга і да ТБМ. Не пасьпела я напісаць зварот да паплечнікаў з просьбай аб дапамозе ў газэту «Наша слова», як прыйшлі прадстаўнікі камунальных службаў з намерам адключыць нашу сядзібу ад электрычнасьці. Довады аб тым, што мы грамадзкая арганізацыя, не былі пачутыя. Такім чынам, навісла рэальная пагроза застацца без цэнтральнай сядзібы. Улічваючы адносіны да беларускамоўных людзей, мала спадзеваў, што ўдасца знайсьці новае прыдатнае памяшканьне. Тым ня менш не губляем надзеі і просім усіх неабыякавых людзей дапамагчы любой пасільнай сумай, каб выплаціць доўг перад арэндадаўцам».

Паводле Алены Анісім, неўзабаве запрацуе новы сайт таварыства, празь які можна будзе адразу залічваць грошы на рахунак. А пакуль гэта можна зрабіць праз пошту, банк ці сыстэму АРІП.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031