Знайсці
14.05.2021 / 19:25РусŁacБел

Пашынян папрасіў у Пуціна ваеннай дапамогі

Нікол Пашынян, які выконвае абавязкі прэм'ера Арменіі, заявіў, што напісаў ліст прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну, у якім папрасіў аказаць Ерэвану дапамогу, у тым ліку ваенную у сувязі з сітуацыяй у Сюнікскай вобласці (рэгіён на поўдні краіны, які мяжуе і на ўсходзе, і на захадзе з Азербайджанам), паведамляе news.am.

Паводле слоў Пашыняна, пра гатоўнасць аказаць ваенную дапамогу Арменіі ўжо заявіла Францыя: яна гатовая дапамагчы ўрэгуляваць сітуацыю на мяжы з Азербайджанам у рамках мандата ААН.

Пашынян запытаў дапамогу Расіі ў адпаведнасці з Дагаворам аб дружбе, супрацоўніцтве і ўзаемнай дапамозе ад 1997 года.

Раніцай 12 мая ў Мінабароны Арменіі заявілі, што азербайджанскія вайскоўцы «на падставе «ўдакладнення межаў» паспрабавалі правесці пэўныя работы на адным з памежных участкаў». Пасля ўмяшання армянскіх вайскоўцаў гэтыя працы спыніліся.

Пашынян ахарактарызаваў гэта як замах на суверэнную тэрыторыю Арменіі. Паводле яго слоў, азербайджанскія вайскоўцы перайшлі армянскую мяжу ў раёне возера Сеўліч і прайшлі ўглыб краіны на 3,5 км.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930