Знайсці
14.05.2021 / 18:04РусŁacБел

Студэнтам у Мінску льготы на праезд уводзіць не збіраюцца

Пра гэта сёння сказаў старшыня Мінгарвыканкама Уладзімір Кухараў падчас сустрэчы са студэнтамі БДЭУ

Фота Надзеі Бужан

«Большасць студэнтаў штодня дабіраюцца ў навучальную ўстанову на грамадскім транспарце, што даволі накладна ў фінансавым плане, — сказала студэнтка 2-га курса Юлія Піляр. — Грошы ідуць і на іншыя патрэбы, таму хацелася б, каб студэнтам прадугледзелі калі не бясплатны праезд, то хоць бы якія-небудзь ільготы», піша БелТА.

Уладзімір Кухараў адказаў, што ў Мінску цана на білет [75 капеек у наземным транспарце, 80 у метро, 80 капеек у кіроўцы] у грамадскім транспарце па параўнанні з іншымі сталіцамі нізкая, бо практычна палову аплачвае дзяржава.

«Штогод Мінск пералічвае каля 350 млн рублёў на патанненне квіткоў для насельніцтва. Такім чынам, сабекошт паездкі перавышае рэальную цану білета. У пэўным сэнсе ён таксама выходзіць насельніцтву са зніжкай, таму льготы ўводзіць не плануем», — сказаў кіраўнік горада.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера