Знайсці
14.05.2021 / 16:28РусŁacБел

Пуцін заявіў, што Украіна ператвараецца ў «нейкую анты-Расію»

Украіна ператвараецца ў антыпода Расіі, пляцоўку, адкуль з-за яе блізкасці будуць заўсёды прыходзіць навіны, якія патрабуюць асаблівай увагі з пункту гледжання бяспекі. Пра гэта заявіў Уладзімір Пуцін на нарадзе з пастаяннымі членамі Рады Бяспекі, піша РБК.

ТАСС

«Мяркуючы па ўсім — і гэта вельмі сумна, — Украіну павольна, але дакладна ператвараюць у нейкі антыпод Расіі, у нейкую анты-Расію, у нейкую пляцоўку, з тэрыторыі якой мы пастаянна, мяркуючы па ўсім, будзем атрымліваць навіны, якія патрабуюць асаблівай з нашага боку ўвагі з пункту гледжання бяспекі Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён.

Са слоў Пуціна, цяпер ва Украіне адбываецца «відавочная зачыстка палітычнага поля», у тым ліку шляхам закрыцця агульнанацыянальных СМІ, а заходнія партнёры Расіі ніяк на гэта не рэагуюць.

«Па палітычных матывах выбіральна камусьці ў віну ставіцца праца з Расіяй у сферы эканомікі, хоць многія, у тым ліку і асобы з вышэйшага палітычнага кіраўніцтва краіны, актыўна працуюць на працягу многіх гадоў у Расіі і, дарэчы кажучы, у Крыме таксама — і нічога, гэта лічыцца нормай», — дадаў ён.

На думку Пуціна, украінскія ўлады прымаюць выбарчыя рашэнні ў дачыненні да пэўных асоб, якія накіраваны толькі на адно — зачыстку палітычнага поля ад сіл, якія выступаюць за мірнае вырашэнне крызісу на Данбасе і за добрасуседскія адносіны з Расіяй.

13 мая кіраўніка палітрады партыі «Апазіцыйная платформа — за жыццё» і кума Пуціна Віктара Медведчука адправілі пад хатні арышт на два месяцы паводле падазрэння ў дзяржаўнай здрадзе. Яго абавязалі насіць электронны бранзалет і здаць замежны пашпарт. Пракуратура раней патрабавала змясціць дэпутата пад варту або дамагчыся ад яго выплаты закладу ў €10 млн.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930