Знайсці
14.05.2021 / 10:52РусŁacБел

Адзінаццацікласнікам у Ганцавічах забаранілі прыходзіць на выпускны ў стужках белага і чырвонага колераў?

«Нашай Ніве» стала вядома, што ў ганцавіцкай гімназіі адміністрацыя нібыта выступае супраць таго, каб стужкі на выпускны ў дзяцей былі белага ці чырвонага колераў.

«Бацькі ўжо аддалі грошы за белыя стужкі, а дырэктарка сказала ў такіх на свята не з’яўляцца. І чырвоную стужку каб не заказвалі таксама. Хтосьці спрабаваў спрачацца: маўляў, у чым справа — стужка белая, але літары на ёй чорныя. Тым больш у нас раней заўсёды выпускнікі аддавалі перавагу такім колерам — беламу ці чырвонаму, і праблем не было. Цяпер усе ў разгубленасці, не могуць вызначыцца з такім простым пытаннем», — ананімна распавялі «Нашай Ніве» некалькі сваякоў старшакласнікаў.

 

Ілюстрацыйнае фота Надзеі Бужан.

Дырэктарка ганцавіцкай гімназіі Іна Бараноўская пацвердзіла, што колеравы канфлікт сапраўды быў, але, на яе думку, таму што «меншасць вырашала за большасць».

Пазней дырэктарка стэлілася з рэдакцыяй і падрабязней расказала сваю версію падзей:

«Меншасць аформіла заказ стужак, не ўлічваючы меркаванне большасці», — пракаментавала Іна Бараноўская. «У мяне ў самой у выпускным класе дзве дачкі, таму выбар стужак у інтарэсах нашай сям'і. Першапачаткова ўсе абіралі паміж двума колерамі — чырвоным (!) і шампань. У інтэрнэце нават запусцілі галасаванку. Большасць была за чырвоны, але ў выніку меншасць схіліла на свой бок большасць і вырашыла заказаць іншыя стужкі. Праўда, замест колеру шампань чамусьці былі купленыя белыя стужкі з чорным надпісам і голубам — усе былі ў шоку. Я такія на сваіх дзяўчатах нават не ўяўляю».

Стужкі, якія былі ўжо купленыя для 11-класнікаў.

Прыйсці да аднаго рашэння выпускнікі і іх бацькі не змаглі, і да простага абмеркавання эстэтычнага выгляду стужак у выніку, на думку адміністрацыі, прыплялі палітычны кантэкст.

Абмеркаванне знакаў адрознення выпускнікоў працягваецца: калі рашэнне, якое задаволіць усіх, прынятае не будзе, разглядаецца опцыя набыцця званочкаў на адзенне.

У аддзеле адукацыі Ганцавіцкага райвыканкама нас таксама запэўнілі, што кожны клас ў праве выбіраць сабе колер стужак свабодна і па душы.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930