Знайсці
14.05.2021 / 08:24РусŁacБел

У Расіі мужчына кінуў у Вечны агонь тэлевізар

Жыхар падмаскоўных Хімак кінуў тэлевізар у Вечны агонь, піша РБК са спасылкай на МУС РФ.

У паліцыю звярнуўся сведка, які расказаў, што невядомы кінуў у агонь каля абеліска «Тым, хто адстаяў Айчыну» тэлевізар.

Супрацоўнікі патрульна-паставой службы затрымалі падазраванага па гарачых слядах, ім аказаўся 32-гадовы мужчына. Вынікі медыцынскага агляду паказалі, што затрыманы ўжыў наркотыкі.

Распачатая крымінальная справа за вандалізм, з падазраванага ўзялі падпіску аб нявыездзе.

У студзені ў Стаўрапальскім краі Расіі распачалі справу аб апаганьванні пасля таго, як у сацыяльных сетках з'явілася відэа, на якім малады чалавек танцуе ля Вечнага агню лезгінку.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера