Знайсці
14.05.2021 / 00:43РусŁacБел

«Пул першага» пахваліўся тым, што відэа з Лукашэнкам набрала мільёны праглядаў. Але на ютубе яго няма

«Лукашэнка ў трэндзе. Прамова першага падчас цырымоніі на Плошчы Перамогі ў Мінску паглядзелі амаль 2 мільёны разоў. #4 у трэндах Youtube», — паведаміў лукашэнкаўскі тэлеграм-канал.

У якасці доказу быў апублікаваны скрыншот відэа пад назвай «Мощная речь Лукашенко на Параде Победы 2021 в Минске!».

Праблема ў тым, што пошук па ютубе не знаходзіць відэа з указанай назвай і колькасцю праглядаў.

На ютубе знаходзяцца відэа з аналагічнай назвай, але колькасць праглядаў на іх мізэрная.

Існуюць падобныя відэа на дзяржаўных ютуб-каналах, але і там колькасць праглядаў на парадкі ніжэйшая. Ды і назвы відэа там іншыя.

У чым жа рэч? Аказалася, што ў першапачатковай версіі паведамлення на «Пуле першага» ўсё ж была рэальная спасылка на відэа.

Яно знаходзілася на расійскім смеццевым канале «Политика сегодня: Россия США Украина». Аднак цяпер гэтае відэа недаступнае.

На гэтым ютуб-канале публікуюць прапагандысцкія падборкі на палітычную тэматыку з жоўтымі загалоўкамі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930