Знайсці
13.05.2021 / 22:48РусŁacБел

Вакцынаваным жыхарам ЗША дазволілі не насіць маскі і не трымаць дыстанцыю

Цэнтры па кантролі і прафілактыцы захворванняў ЗША (CDC) дазволілі жыхарам краіны, якія цалкам прайшлі вакцынацыю супраць каранавіруса, адмовіцца ад нашэння масак і прытрымлівання дыстанцыі на вуліцы і ў памяшканнях.

Любы, хто цалкам вакцынаваны, можа ўдзельнічаць у мерапрыемствах у памяшканні і на дварэ без маскі або фізічнага дыстанцыявання.

Пры гэтым амерыканцы, якія завяршылі вакцынацыю, павінны працягваць насіць маскі і трымаць дыстанцыю, калі гэтага патрабуюць федэральныя або тэрытарыяльныя законы, а таксама правілы мясцовага бізнэсу. Таксама яны павінны насіць маскі ў грамадскім транспарце, у аэрапортах і на вакзалах.

Цяпер у ЗША адобраны тры вакцыны: Pfizer або Moderna, якія патрабуюць увядзення двух доз, і Johnson & Johnson, якая прадугледжвае ўвядзенне адной дозы.

На дадзены момант хаця б адну дозу вакцыны атрымалі 154 мільёны жыхароў краіны (46% насельніцтва). Цалкам вакцынаванымі лічацца 117,6 мільёна чалавек (35% насельніцтва).

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930