Знайсці
13.05.2021 / 21:22РусŁacБел

Мужчыну асудзілі на тры гады хатняй хіміі за тое, што на акцыі схапіўся за дубінку амапаўца

У судзе Фрунзенскага раёна прайшоў разгляд крымінальнай справы супраць 55-гадовага Анатоля Пятроўскага, абвінавачанага па артыкуле 364 Крымінальнага кодэкса за гвалт у дачыненні да супрацоўніка міліцыі на акцыі пратэсту. Справу разглядала суддзя Наталля Бугук. Яна прысудзіла мужчыне тры гады «хатняй хіміі», паведамляюць праваабаронцы.

Паводле абвінавачвання, падчас акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мінску на праспекце Пераможцаў 4 кастрычніка, Пятроўскі здзейсніў гвалтоўныя дзеянні ў дачыненні да супрацоўніка АМАПа Зюкіна, а менавіта схапіў яго гумавую дубінку і ажыццявіў рывок, тым самым прычыніўшы яму фізічны боль.

На мужчыну завялі крымінальную справу па артыкуле аб гвалце ў дачыненні да супрацоўніка міліцыі (арт. 364 КК) і па артыкуле аб актыўным удзеле ў групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак (ч.1 арт. 342 КК). 

На судзе абвінавачаны распавёў, што ў той дзень ішоў у кінатэатр «Масква», але на праспекце ўбачыў счэпку пратэстоўцаў. Ён падышоў бліжэй і стаў сведкам таго, як амапавец замахнуўся на дзяўчыну. Ён падумаў, што той хоча стукнуць яе па галаве дубінкай. Тады Пятроўскі схапіўся адной рукой за дубінку са спіны амапаўца і пацягнуў яе (у другой руцэ Пятроўскага была бутэлька з вадой). Затым яго затрымалі і адвялі ў аўтазак.

Прадстаўнік дзяржабвінавачвання папрасіў суд прымяніць пакаранне ў выглядзе трох гадоў абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»). Абаронца Пятроўскага папрасіў вынесці яму мінімальна магчымае пакаранне.

13 мая суддзя Наталля Бугук абвясціла прысуд паводле справы: тры гады абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу («хатняя хімія»).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031