Знайсці
13.05.2021 / 18:41РусŁacБел

Чалавека, які перашкаджаў «ябацькам» замалёўваць БЧБ на тратуары, прызналі палітвязнем

Праваабаронцы прызналі Васіля Пільца палітычным зняволеным. Цяпер іх у Беларусі 371.

Нагадаем, жыхара Гародні абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года ён штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў незарэгістраванага праўладнага руху «Антывандал».

Па матэрыялах следства, 14 снежня Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы нацыянальных сцягоў, штурхнуў іх, схапіў іх за вопратку, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

Суддзя вынес прысуд: адзін год абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930