Знайсці
13.05.2021 / 17:05РусŁacБел

Пенсіянера, які абараніў жанчыну на маршы ў Гродне, замест хатняй хіміі адправяць у калонію

13 мая ў Гарадзенскім абласным судзе адбыўся перагляд крымінальнай справы ў дачыненні да 63-гадовага жыхара Гародні Юзэфа Нямеры, абвінавачанага паводле двух артыкулаў Крымінальнага кодэкса — 342 КК (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і 364 КК (Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Вынесенае паўгода таму пакаранне — 2,5 гады «хатняй хіміі» — замянілі на 1,5 года пазбаўлення волі, паведамляюць праваабаронцы.

У студзені Гарадзенскі абласны суд перагледзеў справу, бо пракурор падаў апеляцыйны пратэст, але тады рашэнне было пакінутае ў сіле. У сакавіку Гарадзенская абласная пракуратура накіравала апеляцыйны пратэст і на гэта рашэнне, і тады яно было адменена, а справа накіравана на новы разгляд.

Судовая калегія ў складзе суддзяў Кулеша, Бубенчыка і Рачынскага прызначыла Юзэфу Нямеру пакаранне ў выглядзе 1,5 года пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Дзяржабвінаваўца Антон Шалкевіч жа запытваў 2 гады калоніі.

Нагадаем, Юзэф Нямера ўдзельнічаў у маршы пратэсту ў Гародні 6 верасня і абараняў жанчыну ад жорсткіх дзеянняў АМАПа. Пры тым ён штурхнуў аднаго з міліцыянтаў. Да першага суда, які адбыўся ў лістападзе мінулага года, ён знаходзіўся ў СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031