Знайсці
13.05.2021 / 16:34РусŁacБел

Кампаніі Машэнскага пералічылі 100 тысяч на аднаўленне касцёла ў Будславе

Беларусы працягваюць збіраць грошы на аднаўленне пагарэлага храма ў Будславе.

Сёння ў тэлеграм-канале валанцёраў і спачуваючых з'явілася інфармацыя, што сабрана ўжо 170 тысяч рублёў.

Выходзіць, за другі дзень сабрана нашмат больш, чым за першы — учора гаворка ішла пра 40 тысяч рублёў.

Чым выкліканы такі хуткі рост? Гэтае пытанне мы задалі ксяндзу будслаўскага храма Дзмітрыю Дубовіку.

«У нас былі дамовы з Санта-Брэмарам і Савушкавым», — адказаў Дубовік.

Як выявілася, кожная з кампаній пералічыла на аднаўленне касцёла па 50 тысяч рублёў.

Чытайце таксама: Якая дапамога патрэбная Будслаўскаму касцёлу проста цяпер?

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930