Знайсці
13.05.2021 / 20:30РусŁacБел

Навукоўцы распрацавалі тэхналогію, якая дазваляе паралізаваным людзям набіраць тэкст на камп’ютары сілай думкі

Чалавек, паралізаваны ніжэй за шыю ў выніку няшчаснага выпадку 10 гадоў таму, змог напісаць некалькі сказаў з дапамогай камп’ютарнай сістэмы, якая перадае на экран мысленнае ўяўленне літар.

Гэта першы выпадак, калі навукоўцам удалося атрымаць сказы на аснове мазгавой актыўнасці, звязанай з уяўленнем літар. Такая тэхналогія можа значна спрасціць камунікацыю для паралізаваных людзей, піша The Guardian.

Па словах распрацоўшчыкаў са Стэнфардскага ўніверсітэта, мужчыну ўдалося напісаць 18 слоў за хвіліну сілай думкі з дакладнасцю больш за 94%. Мужчыну трэба было ўсяго толькі ўяўляць, што ён піша гэтыя словы ручкай на паперы.

За ўвесь час навукоўцы распрацавалі мноства праграм і прылад, якія дапамагаюць паралізаваным людзям камунікаваць. Адной з найбольш дасканалых тэхналогій доўгі час была сістэма кіравання курсорам сілай думкі, створаная для Стывена Хокінга. Аднак такая сістэма займае нашмат больш часу.

У новай сістэме выкарыстоўваюцца электроды і два невялікія камп’ютарныя чыпы, хірургічна імплантаваныя ў левую частку мозга, дзе нейроны дасылаюць сігналы для кіравання правай рукой. Навукоўцы прасілі мужчыну ўяўляць, што ён трымае ручку над нататнікам і спрабуе напісаць асобныя словы. Пакуль ён спрабаваў, навукоўцы рэгістравалі актыўнасць той часткі мозга, якая кантралявала б яго рухі.

Затым гэтыя звесткі сталі асновай для навучання алгарытму штучнага інтэлекту. Праз некаторы час сістэма ў рэальным часе навучылася перадаваць на экран літары, якія намагаецца напісаць чалавек у думках з дакладнасцю 94,1%. А калі даследчыкі дадалі аўтазамену, дакладнасць вырасла да 99%.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера