Знайсці
13.05.2021 / 13:36РусŁacБел

Больш за тысячу мусульман сабраліся на свята Ураза-Байрам у Мінску ФОТА

Сёння мусульмане ва ўсім свеце святкуюць Ураза-Байрам. Больш за тысячу вернікаў сабраліся ў мінскай саборнай мячэці, паведамляе «Радыё Свабода».

Ураза-Байрам (альбо Рамазан-Байрам) — свята заканчэння месяца Рамазан. Рамазан — месяц абавязковага для мусульман посту, калі яны павінны не есці ад світанку да захаду сонца.

Ураза-Байрам доўжыцца тры дні. Гэта другое па значнасці мусульманскае свята пасля Курбан-Байраму, дня ахвярапрынашэння.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера