Знайсці
13.05.2021 / 13:00

Абаронца Кацярыны Барысевіч і дыджэяў Перамен, адвакат Міхаіл Баднарчук з'ехаў ва Украіну

Адвакат шэрагу палітзняволеных Міхаіл Баднарчук у канцы красавіка напісаў заяву з просьбай выключыць яго са складу Мінскай гарадской калегіі адвакатаў і з'ехаў у Кіеў. 

Павялічыць

Баднарчук раней працаваў у Следчым камітэце, пасля прыйшоў у адвакатуру

Вось што кажа пра гэта сам Баднарчук. 

«Я вырашыў паставіць на паўзу адвакацкую дзейнасць, бо ёй ужо немагчыма займацца так, як я рабіў гэта раней. Па-першае, майго адвакацкага бюро, дзе я працаваў, ужо фактычна няма: адзін партнёр пазбаўлены ліцэнзіі, у другога пэўныя асабістыя праблемы.

Па-другое, на момант майго сыходу ўжо было зразумела, што будуць прыняты змены ў Закон аб адвакатуры і адвакацкай дзейнасці, згодна з якім можна будзе працаваць толькі ў рамках юрыдычных кансультацый і пад яшчэ большым кантролем (а фактычна — кіраваннем) Мінюста, што мяне не задавальняе», — кажа адвакат.

«Калі вярнуся? Адназначнага адказу няма. Ад'езд у любым разе часовы, але дакладных тэрмінаў я сабе не акрэсліваў, гэтак жа як і няма дакладных планаў па далейшай дзейнасці. Будзем лічыць гэта бестэрміновым творчым адпачынкам», — дадаў ён. 

Баднарчук вядомы прынцыповай пазіцыяй у адстойванні прынцыпаў законнасці.

Таксама Беларусь нядаўна пакінуў вядомы адвакат Сяргей Зікрацкі — ён далучыўся да каманды Святланы Ціханоўскай. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30