Знайсці
13.05.2021 / 10:37

Даверчыя граматы Лукашэнку прывезлі паслы Расіі, Руанды, Нікарагуа, Сьера-Леонэ, Ірака і Саудаўскай Аравіі

Аляксандр Лукашэнка прыняў даверчыя граматы паслоў шасці краін.

Павялічыць

Цырымонія прайшла ў Палацы Незалежнасці.

Даверчыя граматы кіраўніку беларускай дзяржавы ўручылі паслы Ірака, Нікарагуа, Расіі, Руанды, Саудаўскай Аравіі і Сьера-Леонэ.

Лукашэнка, напрыклад, расказаў паслам, што ў Беларусі загінуў кожны трэці яе жыхар, пераважна — мірнае насельніцтва. «Па сутнасці, гэта было мэтанакіраванае, жорсткае і бесчалавечнае вынішчэнне людзей, сапраўдны генацыд. Мы гэта памятаем і ў майскія дні штогод славім герояў, смуткуем аб шматмільённых нявінных ахвярах», — заявіў ён.

Таксама ён са шкадаваннем канстатаваў: сёння сітуацыя ў свеце далёкая ад спакойнай. Барацьбу за геапалітычны ўплыў, перадзел сфер інтарэсаў у эканоміцы абвастрыла пандэмія каранавіруса, якая яшчэ больш узмацніла супярэчнасці.

«Мы не можам гэта ігнараваць, дакладна так, як і вы, — адзначыў Лукашэнка. — Не стамлюся паўтараць, што толькі сам беларускі народ мае права вырашаць, якой павінна быць яго будучыня».

Ён таксама расказаў, што ў лютым у Мінску прайшоў Усебеларускі народны сход.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30