Знайсці
12.05.2021 / 21:13РусŁacБел

У Мінску матацыкліст-бяспраўнік сыходзіў ад пагоні ДАІ на хуткасці больш за 200 км/г

У Мінску мужчына на матацыкле Suzuki спрабаваў сысці ад пераследу ДАІ. Парушальніка дагналі — аказалася, у яго няма правоў, паведамілі ў сталічнай ДАІ.

Інцыдэнт адбыўся познім вечарам 11 мая. Каля 23:45 на скрыжаванні МКАД з пр. Незалежнасці матацыкліст паспрабаваў уцячы. Пачаўся пераслед.

Парушальнік працягваў рухацца па вонкавым кальцы МКАД у кірунку Лагойскага тракту з хуткасцю больш за 200 км/г.

На 16 км Слуцкай шашы кіроўцу ўдалося затрымаць. Дарэчы, з ім быў яшчэ пасажыр. Як высветлілася, ад пагоні спрабаваў сысці 21-гадовы мінчук, які не мае правоў. Па словах затрыманага, у гэтым і была прычына, чаму ён не хацеў спыняцца.

Маладога чалавека даставілі ў Першамайскае РУУС Мінска.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031