Знайсці
12.05.2021 / 22:03РусŁacБел

Паўфабрыкаты і шматкі эканомяць час, але пры гэтым выклікаюць у дзяцей атлусценне

Бацькам варта пераглядаць погляды на харчаванне ў сям’і.

Фота pixabay.com.

Згодна з новай працай дыетолагаў Бірмінгемскага ўніверсітэта, дзеці атрымліваюць больш цукру праз харчаванне дома, чым у школе ці праз перакусы. Пры гэтым шматкі хуткага гатавання, паўфабрыкаты і дэсерты садзейнічаюць развіццю атлусцення і карыесу больш, чым цукеркі.

У сваёй працы навукоўцы прааналізавалі харчаванне 813 вучняў ва ўзросце ад 11 да 15 гадоў з 12 школ у англійскім графстве Уэст-Мідлэндс. Атрымалася высветліць, што сярэдняе ўжыванне цукру падчас сняданка было вышэйшым, чым падчас усіх астатніх прыёмаў ежы, і складала 8,8 грамаў, піша Daily Mail.

Навукоўцы таксама вылічылі колькасць шкодных свабодных цукраў у рацыёне дзяцей — гэта любы цукар, які дадаецца да ежы ці напою альбо існуе ад прыроды ў мёдзе, сіропе і фруктовым соку. Сярэдняя колькасць такіх цукраў у даследаваных рацыёнах склала 57,2 грама, пры гэтым большую частку з іх дзеці атрымлівалі па-за межамі школы.

Дыетолагі робяць выснову, што бацькам варта перагледзець падыход да хатняга рацыёну, каб абараніць здароўе дзяцей. Напрыклад, можна адмовіцца ад штодзённага спажывання дэсертаў, замяніць газіроўку на ваду і звяртаць больш увагі на колькасць цукру ў соусах.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера