Знайсці
12.05.2021 / 18:40РусŁacБел

Палітзняволены Вадзім Гурман знайшоўся ў калоніі ў Горках. Родныя не ведалі, дзе ён, некалькі тыдняў

Палітзняволены маладзечанец Вадзім Гурман знайшоўся ў папраўчай калоніі ў Горках. Аб гэтым стала вядома ад яго маці Вольгі Кузмяной, паведамляе Рэгіянальная газета.

Раней сваякі Гурмана расказвалі, што ім не паведамляюць, дзе знаходзіцца мужчына.

Вадзім Гурман прыбыў у папраўчую калонію ў Горках 6 мая. Нагадаем, у лютым суддзя Вольга Дубовік асудзіла мужчыну да 3 год і 6 месяцаў калоніі па двух крымінальных артыкулах: за актыўныя дзеянні, што груба парушаюць грамадскі парадак, і за пагрозы гвалтам у дачыненні да супрацоўнікаў Маладзечанскага РАУС. Ад лютага да мая Гурман знаходзіўся ў жодзінскім СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930