Знайсці
12.05.2021 / 19:34

Bloomberg: Кітайская вакцына CoronaVac паказала высокую эфектыўнасць ў рэальным прымяненні

Кітайская вакцына паказала малую эфектыўнасць падчас выпрабаванняў, але аказалася эфектыўнай у рэальным прымяненні ў Інданэзіі.

Павялічыць

Фота Depositphotos.com

Са студзеня да сакавіка Інданэзія сачыла за 128 290 медыцынскімі работнікамі, якія атрымалі кітайскую вакцыну ад кампаніі Sinovac. Высветлілася, што вакцына абараняе прышчэпленых работнікаў на 98% ад смерці ад кавіду, на 96% ад шпіталізацыі і на 94% ад заражэння каранавірусам, піша Bloomberg. 

Міністэрства аховы здароўя Інданэзіі сцвярджае, што ў краіне назіраецца рэзкае зніжэнне колькасці шпіталізацый і смерцяў ад кавіду сярод медыцынскіх работнікаў. 

На апошнім этапе выпрабаванняў у Бразіліі вакцына CoronaVac паказала эфектыўнасць крыху больш за 50%, што з’яўляецца самым нізкім паказальнікам сярод зарэгістраваных вакцын. Аднак, як мяркуюць даследчыкі з Інданэзіі, прышчэпка CoronaVac можа быць значна больш эфектыўнай, чым паказалі вынікі выпрабаванняў.

Каб ацаніць эфектыўнасць вакцыны, у даследаванні бралі ўдзел як прышчэпленыя работнікі, так і тыя, хто не атрымаў вакцыны. Сярэдні ўзрост удзельнікаў складаў 31 год.

Пакуль 270-мільённая Інданэзія вакцынавала 22 мільёны свайго насельніцтва, і ўрад плануе дамагчыся калектыўнага імунітэту да канца гэтага года.

Вынікі гэтага даследавання даюць надзею дзясяткам бедных краін, якія залежаць ад кітайскай вакцыны.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30