Знайсці
12.05.2021 / 15:59РусŁacБел

Віцэ-міністр: 70 беларускіх кампаній збіраюцца перабрацца ў Літву

Літва паступова здымае каранцінныя абмежаванні і ўсё больш беларускіх прадпрыемстваў думаюць аб пераводзе дзейнасці ў Літву.

Delfi.lt

Пра гэта расказала Delfi віцэ-міністр эканомікі і інавацый Ёвіта Нелюпшэне.

Яна паведаміла, што 43 беларускія прадпрыемствы ўжо пачалі працэс пераводу, а 37 яшчэ думаюць. Цікавасць да Літвы праяўляюць агулам 110 беларускіх прадпрыемстваў, яны маглі б стварыць у Літве каля 3 тыс. новых працоўных месцаў. «Гэтыя 3 тыс. беларусаў не павінны стварыць асаблівай рызыкі на рынку інфармацыйных тэхналогій)», — сказала яна.

У Літву пераважна хочуць перабрацца спецыялісты ІТ, якія працуюць у сферы стартапаў, што прадастаўляюць паслугі развіцця бізнэсу, стваральнікі гульняў.

Сёння парламенцкі камітэт абмеркаваў і зацвердзіў папраўкі да законаў аб інвестыцыях і аб занятасці або так званы пакет аб рэлакацыі работнікаў.

Калі папраўкі будуць прынятыя, на льготы змогуць прэтэндаваць прадпрыемствы, якія падпісалі дагаворы інвестыцый з урадам Літвы і абавязаліся інвеставаць як мінімум 1,45 млн еўра, стварыць як мінімум 20 новых працоўных месцаў і плаціць заробкі памерам 1,5 сярэдняй велічыні зарплаты ў самакіраванні, у якім будуць зробленыя капіталаўкладанні.

Па словах Ё. Нелюпшэне, дагаворы інвестыцый з урадам ужо падпісала 71 беларускае прадпрыемства. Міністэрства эканомікі і інавацый спадзяецца, што папраўкі ўступяць у сілу ўжо ў чэрвені.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930