Знайсці
12.05.2021 / 15:39РусŁacБел

У Маладзечне двое мужчын атрымалі 25 сутак за тое, што ездзілі па горадзе з БЧБ-сцягам

9 мая ў Маладзечне затрымалі двух мужчын за тое, што яны ездзілі ў машыне па вуліцы Вялікі Гасцінец з бел-чырвона-белым сцягам.

Затрыманых завуць Павел Кучко і Аляксандр Лях. Абодвух затрымалі каля дома. 

Відавочца Арцём расказаў «Рэгіянальнай газеце», што бачыў аўтамабіль, на якім ехалі Кучко і Лях. Але яны ўжо не трымалі бел-чырвона-белы сцяг. Па словах Арцёма, адразу за машынай мужчын ехала міліцэйскае аўто.

— Яны ехалі па Будаўнікоў у бок Скарыны. Адразу за імі ехала газэлька. У ёй былі людзі ў чорным. Не памятаю, ці ў балаклавах, але твары былі закрытыя. І вось, што цікава, трымалі чырвона-зялёны сцяг.

Мужчын асудзілі 10 мая ў судзе Маладзечанскага раёна на 25 сутак адміністрацыйнага арышту.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930