Знайсці
12.05.2021 / 14:11РусŁacБел

У Гомелі мужчыну затрымалі і будуць судзіць пасля ўдзелу ў Zoom-канферэнцыях з Цапкалам

У Гомелі затрымалі і будуць судзіць 32-гадовага мясцовага жыхара. Падставай для затрымання стаў «удзел мужчыны ў тэлеграм-каналах і чатах», а таксама размовы «ў апазіцыйных закрытых відэаканферэнцыях», звяртае ўвагу Tut.by са спасылкай на УУС.

На гамяльчаніна склалі адміністрацыйныя пратаколы за дробнае хуліганства і непадпарадкаванне міліцыі. Да суда мужчыну адправілі ў ІЧУ. Акрамя гэтага, яму вынеслі «афіцыйнае папярэджанне аб недапушчальнасці занятку экстрэмізмам».

Сам 32-гадовы Аляксандр у роліку, знятым міліцыяй, кажа, што ўвосень 2020 года ўдзельнічаў у Zoom-канферэнцыі, дзе выступаў Валерый Цапкала: «Было цікава, таму што я таксама айцішнік». Таксама ён кажа, што ўдзельнічаў у Zoom-канферэнцыі з удзелам Вольгі Карач.

Мужчына кажа, што прытрымліваецца нейтральных поглядаў. На пытанне, ці прызнае ён сябе вінаватым, адказвае: «У чым? Калі ў тым, што глядзеў тэлевізар, то прызнаюся».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930