Знайсці
12.05.2021 / 11:53РусŁacБел

65-гадовага пенсіянера, у якога нібыта знайшлі 165 тысяч даляраў, асудзілі яшчэ на 12 сутак

Нагадаем, што да 65-гадовага Адама Шпакоўскага 21 красавіка прыйшла міліцыя і правялі ператрус. Тады МУС назвала пенсіянера адміністратарам раённага чата Уручча.

Па інфармацыі МУС, у кватэры мінчука знайшлі 65 тысяч еўра і 87 тысяч даляраў. Пенсія мужчыны не перавышае 280 рублёў, таму ў межах крымінальнай справы правяраецца яго дачыненне да фінансавання пратэстаў.

Як пісалі тады праваабаронцы, на мужчыну нібыта паскардзіліся суседзі за тое, што «ён дастаў усіх сваёй беларускай мовай». 23 красавіка Адама пакаралі 15-сутачным арыштам.

12 мая стала вядома, што Адам так і не выйшаў на волю пасля арышту, бо на яго склалі дадатковы пратакол па арт. 19.10 КаАП (Прапаганда ці публічная дэманстрацыя, выраб, распаўсюд нацысцкай сімволікі ці атрыбутыкі). У выніку Адама Шпакоўскага асудзілі яшчэ на 12 сутак арышту. Агулам на сутках пенсіянер правядзе амаль месяц.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930