Знайсці
12.05.2021 / 11:15

У Магілёве пачаўся закрыты суд над Севярынцам і актывістамі «Еўрапейскай Беларусі». Усіх прысутных папрасілі адысці ад будынка

Сёння ў судзе Магілёўскай вобласці пачаўся разгляд крымінальнай справы супраць цэлай групы палітвязняў — Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Максіма Вінярскага, Ірыны Шчаснай і Дзмітрыя Казлова (блогер «Шэры кот»).

Павялічыць

Mayday

Раней было заяўлена, што суд будзе праходзіць у закрытым рэжыме. За дваццаць хвілін да пачатку працэсу з будынка супрацоўнікі міліцыі прагналі ўсіх ахвотных падтрымаць палітвязняў, паведамляюць правабаронцы.

Унутры знаходзяцца толькі маці і жонка Паўла Севярынца — яны хочуць трапіць на прыём да старшыні суда.

Павялічыць

Ганна, Вольга, Таццяна і Дар'я Севярынцы. Фота з фэйсбука Вольгі Севярынец

У фае знаходзіцца ўсё начальства Ленінскага РАУС, 7 афіцэраў сустракаюць усіх, хто прыйшоў. Прысутнічае таксама намеснік начальніка УУС Магілёўскага аблвыканкама Уладзімір Рыжанкоў.

У канцылярыі суда раней адзначалі, што збіраюцца зрабіць працэс закрытым.

Міліцыя запатрабавала ад людзей, якія прыйшлі падтрымаць палітвязняў, разысціся ад будынка (прыйшлі каля 40 чалавек). У адваротным выпадку, як заявіў супрацоўнік Ленінскага РАУС Карніенка, міліцыя будзе расцэньваць гэта як несанкцыянаванае масавае мерапрыемства.

На месца ўжо прыбыў АМАП, людзі вырашылі адысці. Быў затрыманы журналіст Аляксандр Буракоў.

Нагадаем, што Севярынцу выставілі абвінавачанне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (Удзел у масавых беспарадках), Войнічу, Вінярскаму, Юхневічу і Афнагелю таксама — па ч. 2 арт. 293. Афнагелю таксама па ч. 3. арт. 293 (Навучанне ці іншая падрыхтоўка асоб для ўдзелу ў масавых беспарадках альбо фінансаванне гэтай дзейнасці). Дзмітрый Казлоў быў абвінавачаны па ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30