Знайсці
12.05.2021 / 10:52

Жыхару Слоніма вярнулі канфіскаваны «за пікет» аўтамабіль з «Пагоняй»

Выпадак адбыўся ў пачатку красавіка. 31-гадовага мужчыну за рулём чырвонага «Форда Фіесты» затрымала на трасе М11 міліцыя.

Павялічыць

Фота Гродзенскай міліцыі

На капоце ў яго была «Пагоня», а зверху ён нанёс дзве белыя палоскі.

«Улічваючы, што падобная сімволіка выкарыстоўваецца пры правядзенні несанкцыянаваных масавых мерапрыемстваў, а таксама канкрэтныя абставіны ў дадзенай сітуацыі (яго дзеянні расцэненыя як пікет) у дачыненні да мужчыны, быў складзены адміністрацыйны пратакол за парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў», — тады паведамляла прэс-служба УУС.

Хлопца арыштавалі на сем сутак, а машыну, як прыладу здзяйснення правапарушэння, канфіскавалі.

Аднак Гродзенскі абласны суд адмяніў пункт аб канфіскацыі аўто, паведамляе autogrodno.by.

Адзначым, што ў інтэрнэце многіх каментатараў адразу здзівіла рашэнне першага суда, бо артыкул 24.23, па якім судзілі мужчыну, не прадугледжвае пакарання ў выглядзе канфіскацыі прылады здзяйснення правапарушэння.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30