Знайсці
12.05.2021 / 10:30

Справу Ціханоўскага, Статкевіча, Лосіка будуць разглядаць у Гомелі

Справу Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых фігурантаў гэтай крымінальнай справы будзе разглядаць Гомельскі абласны суд. Пра гэта гаворыцца ў пастанове Вярхоўнага суда, паведамляе Tut.by.

Павялічыць

«У адпаведнасці з пастановай намесніка старшыні Вярхоўнага суда Беларусі ад 4 мая 2021 года крымінальная справа ў дачыненні да Сяргея Ціханоўскага, Мікалая Статкевіча і іншых накіравана ў Гомельскі абласны суд для разгляду па першай інстанцыі», — гаворыцца ў пастанове, атрыманай адвакатам Віктарам Мацкевічам.

Дату першага пасяджэння прызначыць Гомельскі абласны суд.

5 мая стала вядома, што Генеральная пракуратура накіравала ў Вярхоўны суд крымінальную справу паводле абвінавачвання Сяргея Ціханоўскага і іншых фігурантаў.

— Згодна з матэрыяламі справы, Ціханоўскі, Статкевіч, а таксама прыцягнутыя імі Сакаў, Папоў, Лосік, Цыгановіч і іншыя грамадзяне з чэрвеня 2019 года планавалі арганізацыю масавых беспарадкаў на тэрыторыі краіны ў перыяд падрыхтоўкі і правядзення выбараў прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе. Для дасягнення сваіх мэтаў яны выкарыстоўвалі сучасныя паліттэхналогіі, каб стварыць у насельніцтва недавер і негатыўнае стаўленне да прадстаўнікоў дзяржаўных органаў, — паведаміла Генпракуратура.

Сяргею Ціханоўскаму, Арцёму Сакаву, Дзмітрыю Папову інкрымінуюць наступныя саставы злачынстваў: 

— Арганізацыя масавых беспарадкаў на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь у 2020 годзе (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — ад пяці да пятнаццаці гадоў пазбаўлення волі;

— Распаўсюд групай асоб па папярэдняй змове матэрыялаў, накіраваных на распальванне сацыяльнай варожасці супраць прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў (ч. 3 арт. 130) — ад пяці да дванаццаці гадоў пазбаўлення волі;

— Пагрозы на адрас старшыні ЦВК (ч. 2 арт. 191) — да пяці гадоў пазбаўлення волі;

— Арганізацыя групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак і спалучаюцца з ужываннем гвалту ў дачыненні да прадстаўнікоў улады (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі) — да трох гадоў пазбаўлення волі.

Мікалаю Статкевічу выставілі абвінавачанне ў арганізацыі масавых беспарадкаў (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Дзеянні абвінавачаных Ігара Лосіка і Уладзіміра Цыгановіча кваліфікаваныя наступным чынам:

— Распальванне сацыяльнай варожасці і варожасці ў дачыненні да прадстаўнікоў улады і праваахоўных органаў, учыненыя групай асоб (ч. 3 арт. 130 Крымінальнага кодэкса Беларусі);

— Арганізацыя масавых беспарадкаў, якія суправаджаліся пагромамі, падпаламі, знішчэннем маёмасці і ўзброеным супрацівам прадстаўнікам улады (ч. 1 арт. 293 Крымінальнага кодэкса Беларусі).

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30