Знайсці
11.05.2021 / 17:48РусŁacБел

Улады Новай Зеландыі абвясцілі вайну вожыкам

У Новай Зеландыі спрабуюць знішчыць вожыкаў, завезеных у краіну брытанскімі каланізатарамі шмат гадоў таму. Пра гэта піша «Звязда» са спасылкай на knife.media.

Папуляцыя вожыкаў вырасла ў некалькі разоў з-за адсутнасці драпежнікаў. Цяпер яны знішчаюць мясцовую флору і фаўну. Па падліках экспертаў, за суткі адзін вожык можа з’есці да 60 рэдкіх цвыркуноў-уэта.

«Напляваўшы на харчовы ланцужок, яны шчасліва блукаюць па лясах і садах, з’ядаючы неверагодную колькасць мясцовых істот», — расказваюць яны.

Улады спрабуюць знішчыць жывёл шляхам адлову, палявання і атручвання, але мала хто з мясцовых жыхароў згодны з імі, бо вожыкі выглядаюць бяскрыўдна.

Некаторыя навукоўцы прапануюць адлавіць вожыкаў і адправіць назад у Вялікабрытанію, дзе за іх правы змагаюцца актывісты.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930